вторник, 28 ноября 2017 г.

28 лістапада ў школе прайшоў дзень працоўнага навучання пад дэвізам “Ад маленькіх уменняў да вяршынь майстэрства”

 На працягу дня навучэнцы ўдзельнічалі ў розных мерапыемствах. У майстар-класе з задавальненнем і цікавасцю працавалі не толькі вучні сярэдніх класаў, але і пачатковых. Актыўны ўдзел прынялі навучэнцы ў конкурсах “ дакладнае вока”, “ хто хутчэй”, “а ці ведаеце вы”, “вясёлы” і інш., у якіх сталі пераможцамі  Карповіч І., Юзэпчук І., Гойлік В., Якіменка Д. Не забываемым стала свята “Пасвячэнне ў члены грамадства працоўнага навучання” вучняў 5 класа.






воскресенье, 26 ноября 2017 г.



25 лістапада на базе сярэдняй школы №36 г. Гродна адбыўся конкурс чытальнікаў польскай паэзіі. Годнасць Свіслацкага раёна давялося абараняць навучэнцам Поразаўскай СШ, пераможцам раённага этапу конкурсу ]Якіменка Дамініцы(5 кл.), Здрадоўскаму Матвею (8 кл.), Кабыляк Крысціне(10 кл.)Па выніках конкурсу] Якіменка Д.узнагароджана дыпломам удзельніка конкурсу, Здрадоўскі М. - дыпломам ІІ ступені, Кабыляк К. - дыпломам ІІІ ступені. Кожны ў сваёй узроставай катэгорыі.
Віншуем пераможцаў!

среда, 15 ноября 2017 г.

18.11.2017


Вас чакаюць:
Добра адпачыць, падняць настрой і атрымаць зарад бадзёрасці дапаможа 
парад рухомых гульняў “Разам з сябрамі”
*****
Ты любіш гуляць у піянербол?
У спартыўнай зале цябе і тваіх сяброў чакаюць спаборніцтвы па піянерболе.

     Прыемнага адпачынку!

среда, 8 ноября 2017 г.

Ты бадзёры, вясёлы, любіш спорт!
Прымай актыўны ўдзел у Дні здароўя:
  • Час гульні “Фізкульт- ура!”
  • Асенні крос
  • Трэніровачныя заняткі па спартыўных гульнях
  • Акцыя “Галасуем за здаровы лад жыцця”
  • Конкурс малюнкаў “Я выбіраю здароўе”

Прымай удзел!
Ты зможаш не толькі паказаць свае спартыўныя здольнасці, але і проста добра адпачыць.