пятница, 7 февраля 2020 г.

Дзень юнага героя-антыфашыста.


7 лютага ў школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя-антыфашыста.  Навучэнцы нашай школы сабраліся, каб успомніць і ўшанаваць памяць такіх жа як і яны, дзяўчынак і хлапчукоў, якія вельмі любілі спяваць песні, гуляць, вучыцца, жыць дружна. Але за такое жыццё ім давялося заплаціць занадта дарагую цану.
 Вядучыя расказалі прысутным калі і чаму была ўстаноўлена традыцыя ўшаноўваць памяць юных герояў-антыфашыстаў. Былі падрыхтаваны кароткія паведамленні пра подзвігі піянераў-герояў: Марата Казея,  Лёню Голікава,  Зіну Партнову,  Валю Коціка, Віцю Карабкова і іншых.  Памяць іх ушанавалі мінутай маўчання

Комментариев нет:

Отправить комментарий