понедельник, 10 февраля 2020 г.

Крок у навуку



15 лютага
адбудзецца
IX ШКОЛЬНАЯ ВУЧЭБНА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ 
ДАСЛЕДЧЫХ РАБОТ НАВУЧЭНЦАЎ
“КРОК У НАВУКУ”

Праграма канферэнцыі
9.00- 9.15 – адкрыццё канферэнцыі
9.15 – 9.25 – уступнае слова дырэктара школы
9.30 - 11.00 –  абарона вучэбна-даследчых работ
11.00- 11.30 – закрыццё канферэнцыі, работа журы

Месца правядзення: канферэнц-зала
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел 
у рабоце канферэнцыі!

пятница, 7 февраля 2020 г.

Дзень юнага героя-антыфашыста.


7 лютага ў школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя-антыфашыста.  Навучэнцы нашай школы сабраліся, каб успомніць і ўшанаваць памяць такіх жа як і яны, дзяўчынак і хлапчукоў, якія вельмі любілі спяваць песні, гуляць, вучыцца, жыць дружна. Але за такое жыццё ім давялося заплаціць занадта дарагую цану.
 Вядучыя расказалі прысутным калі і чаму была ўстаноўлена традыцыя ўшаноўваць памяць юных герояў-антыфашыстаў. Былі падрыхтаваны кароткія паведамленні пра подзвігі піянераў-герояў: Марата Казея,  Лёню Голікава,  Зіну Партнову,  Валю Коціка, Віцю Карабкова і іншых.  Памяць іх ушанавалі мінутай маўчання

пятница, 31 января 2020 г.

Бяспека жыццядзейнасці


31.01.2020 навучэнцы 2-9 класаў сустрэліся з інспектарам ДПС ДАІ Ваўкавыскага РАУС Крэўскім Дзмітрыем Мар'янавічам. Тэма нязменная і самая важная: бяспека жыццядзейнасці навучэнцаў як заўсёды стала прадметам размовы. Навучэнцы яшчэ раз упэўніліся: многае залежыць ад самога сябе!!!Не парушаць правілы дарожнага руху, абавязкова выкарыстоўваць флікеры павінен кожны чалавек.

четверг, 9 января 2020 г.

Анонс



ТЫ НЕРАЎНАДУШНЫ?
АКТЫЎНЫ?
ЛЮБІШ З КАРЫСЦЮ ПРАВОДЗІЦЬ СВОЙ ЧАС?

 ЗАПРАШАЕМ ЦЯБЕ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ
 У працоўнай акцыі 
 "Рыхтуем школу да заняткаў ”
Час: 11.00-12.00
Месца правядзення: фае школы