пятница, 13 октября 2017 г.

13 кастрычніка напаярэдадні Дня Маці ў 5 класе адбылася шчырая размова "Беражыце матуль і бабуль". Якія шчырыя і ласкавыя словы гучалі з вуснаў рабят у адрас сваіх матуль і бабуль! Колькі любові і павагі адчувалася ў словах пяцікласнікаў! Рабяты расказвалі аб важных і неабходных прафесіях сваіх матуль, аб тым як пасля доўгага працоўнага дня ім неабходна зрабіць яшчэ шмат хатніх спраў. І шчыра здзіўляліся: "Адкуль мама бярэ сілы?". Разам пяцікласнікі прыйшлі да высновы: у меру сваіх сіл дапамагаць матулям і бабулям, берагчы іх, не засмучаць і клапаціцца аб іх. Часцей гаварыць: "Мамачка, ты ў мяне самая, самая любімая!", " Бабулечка, я цябе люблю!" 
Са святам, дарагія матулі і бабулі! 
Здароўя, шчасця і любові!









Комментариев нет:

Отправить комментарий