суббота, 23 февраля 2019 г.

Агляд строю і песні


 Напярэдадні   23 лютага прайшоў агляд-конкурс строю і песні. На свяце прысутнічалі: Каско Ігар Вячаслававіч- намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне  (Свіслацкі раён) ваеннага камісарыяту Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў;Самушчык Леанід Аляксандравіч - воін-інтэрнацыяналіст, старэйшага сяржант запасу, член Ваўкавыскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, Цвяткоў Эдуард Уладзіміравіч, воін-інтэрнацыяналіст, прапаршчык запасу, член Ваўкавыскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Пры ацэнцы выступленняў  команд улічвалася ўсё:  знешні выгляд, якасць здачы рапарта, выкананне страявых  каманд і практыкаванняў, праходжанне ўрачыстым маршам, адказы на прывітанне, правільнасць дзеянняў камандзіра. Стралкі, сувязісты, танкісты –  многія  віды войскаў былі прадстаўлены на аглядзе-конкурсе. Гучалі “Кацюша”, “Ідзе салдат па горадзе”, “Тры танкісты” і іншыя песні. Каманда нашага класа заняда 3 месца у сваёй  узроставай  катэгорыі.Віншуем!





Комментариев нет:

Отправить комментарий