суббота, 4 декабря 2021 г.

Урок Дабрыні

 
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму Дню інваліда, у 9 класе прайшоў урок Дабрыні. Асаблівая ўвага надавалася таму, што для сяброўства важныя не фізічныя абмежаванні, а душэўныя якасці; што любы чалавек можа быць цікавы для іншых; што добрыя ўчынкі не залежаць ад таго, ці здаровы чалавек, які іх здзяйсняе. Навучэнцы разважалі аб тым, што людзі з інваліднасцю могуць дабівацца значных поспехаў дзякуючы сваім асабістым якасцям, многія з такіх людзей займаюцца разнастайным відам творчасці і дабіваюцца вельмі высокіх вынікаў.

Праведенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў навучэнцаў такіх якасцей, як талерантнасць, дабрыня, ўзаемадапамога, неабыякавасць да праблем і патрэб тых, хто побач.
Напрыканцы навучэнцы правялі акцыю “Мы побач”. Дзевяцікласнікі распаўсюдзілі буклеты “Дарыце людям дабрыню”.





Комментариев нет:

Отправить комментарий