суббота, 28 января 2023 г.

Творчая майстэрня па стварэнні калажа “Сям’я – гэта шчасце”

"Што такое сям'я ў жыцці кожнага з нас?"- над такім пытаннем разважалі вучні нашага класа падчас працы творчай майстэрні па стварэнні калажа. Сям’я – гэта самы каштоўны скарб чалавека ў жыцці. Гэта дом, людзі, якія заўсёды побач, дзеці. Сям’я – гэта шчасце. Сям'я вельмі важная ў жыцці кожнага чалавека. Сям'я - гэта самыя блізкія, родныя людзі, якіх мы вельмі любім, якія дораць нам цяпло і дапамагаюць у складаных сітуацыях. Гэта і родны дом, утульны і бяспечны. Сям'я - гэта твой маленькі свет, у якім усе зразумелае, звыклае і дарагое. Сям'я - аснова нашага грамадства. Родныя людзі - гэта падарунак лёсу, які мы павінны шанаваць. А сям'я - наш надзейны прытулак у вялікай, не заўсёды сяброўскім свеце. І кожны з нас абавязкова павінен уносіць свой уклад у шчасце сваёй сям'і.



 

Комментариев нет:

Отправить комментарий