суббота, 18 февраля 2023 г.

Майстар-клас "Проба пяра"


Як цікава напісаць артыкул у газету? Якую выбраць тэму? Якія выкарыстаць словы, каб прыцягнуць увагу чытача? На гэтыя і многія іншыя пытанні паспрабавалі знайсці адказы навучэнцы  класа падчас майстар-класа “Спроба пяра”, які правяла Карповіч Аксана Уладзіміраўна, маці Карповіча Івана і настаўнік беларускай мовы і літаратуры нашай школы. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з патрабаваннямі да напісання артыкула, паспрабавалі стварыць свае тэксты, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны, распрацавалі рэкамендацыі. Мерапрыемства прайшло цікава і захапляльна. Навучэнцы зразумелі, што шчырасць, нестандартны падыход, непадробная цікавасць да таго, пра што пішаш, - гарантыя поспеху. 


Комментариев нет:

Отправить комментарий