пятница, 31 марта 2023 г.

Экскурсіі

 31 сакавіка навучэнцы здзейснілі дзве цікавыя экскурсіі ў школьныя музеі нашага раёна.У музеі Вердаміцкай сярэдняй школы яны не толькі пазнаёміліся з цікавымі экспанатамі,але і пагулялі ў інтэрнэт-гульню "Хроніка вялікай Перамогі".

У музеі ільну Грынкаўскай базавай школы рабяты даведаліся пра спецыфіку выкарыстання лёну ў беларускіх вёсках,паспрабавалі адпрасаваць бялізну ручнымі прыладамі валкам і качалкам.А выстава ручных лялек перанесла ўсіх у свет беларускай міфалогіі.



Комментариев нет:

Отправить комментарий