вторник, 20 февраля 2018 г.

Дзень роднай мовы

   Да ўвагі аматараў роднага слова!
21 лютага  ў школе будзе праводзіцца дзень роднай мовы!

Дарагія рабяты, вас  чакае: 
Конкурс мастакоў - аматараў “Мая малая радзіма ў малюнках”
                                                               на працягу дня
                                                          
 Інтэрактыў  “Скарбонка роднага слова”
                                                           10.40-10.55  (2-6 кл.)
Акцыя “Пра родную мову з любоўю і пяшчотай”


                                                              на працягу дня  (5-11кл)

***************************

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года.  Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.
Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
   Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведайце: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на "трасянцы", а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць 21 лютага з аднакласнікамі, з калегамі, з сябрамі,  з роднымі размаўляць па-беларуску.                                            

Комментариев нет:

Отправить комментарий