воскресенье, 4 декабря 2022 г.

Мае станоўчыя якасці і недахопы на шалі вагаў

 У суботні дзень для навучэнцаў 9-11 класа прайшла інтэрактыўная гульня "Мае станоўчыя якасці і недахопы на шалі вагаў". Рабяты ўспомнілі станоўчыя і адмоўныя якасці чалавека, праслухалі і прааналізавалі ўрыўкі з вядомых літаратурных твораў, выканалі практыкаванні на выяўленне рысаў характару і склалі "Партрэт ідэальнага вучня".Напрыканцы сустрэчы навучэнцы прыйшлі да высновы, што кожны чалавек- гэта індывідуальнасць са сваімі станоўчымі і адмоўнымі якасцямі. Парой патрэбна больш крытычна адносіцца да сябе, чым да іншых, пастаянна працаваць над сабой.  



 

Комментариев нет:

Отправить комментарий