пятница, 23 декабря 2022 г.

Экскурсія у г.Гродна

22 снежня вучні класса наведалі Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.
Экскурсія адбылася дзякуючы пілотнаму праекту,які рэалізоўваўся ў 2022 годзе ва ўсіх школах Беларусі.
Рабяты з цікавасцю слухалі аповед экскурсавода аб гісторыі беларускай дзяржаўнасці.Сам музей знаходзіцца ў прыгожым будынку, былой рэзідэнцыі каралёў Рэчы Паспалітай. Менавіта тут, у гэтым будынку праходзіў сойм,на якім адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Цікава было паглядзець на столік,за якім,магчыма,было падпісана адрачэнне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад трона.Як і ў кожным палацы, тут ёсць свае таямніцы.Напрыклад, люстэрка, якое выконвае жаданні.Таму да яго паспяшаліся не толькі дзяўчаты, але і хлопцы.
Усіх уразіла калекцыя фаўны і флоры,якую стварыў жыхар Гродна Станіслаў Жыўно.Яна прадстаўлена жывёламі розных прыродных зон нашага кантынента,экзатычнымі насякомымі,жыхарамі акіянічных глыбінь.




 

Комментариев нет:

Отправить комментарий